Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Суніцы (Паводле А. Вашчанкі)

   Паспелі духмяныя суніцы. Алесь, Міколка і Ягорка сабраліся ў лес. Як хочацца паспытаць смачных ягад! Алесь збірае суніцы ў лазовы кошык. Міколка асцярожна складвае іх у кішэню. Малы Ягорка кідае ягадкі ў роцік.
   Вяртаюцца хлопчыкі дамоў. Алесь прынёс маме поўны кошык суніц. У Міколкі атрымалася духмянае пюрэ ў кішэні. А ў маленькага Ягоркі пра ягады нагадвалі толькі ліпкія шчочкі. Усміхнулася матуля, прытуліла да сябе сыноў. Кожнай справе вучыцца трэба.
(70 слоў)

Паводле А. Вашчанкі

 

Похожие статьи:

Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Суніцы

Пераказы, дыктанты → Суніцы (Паводле М. Слівы)

Казімір Камейша → Казімір Камейша - Суніцы

Аляксей Якімовіч → Аляксей Якімовіч - Падзяка

Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Сунічкі