Калі стаіш каля сцен гродзенскай Каложы, полацкай Сафіі, глядзіш на слуцкі пояс або гравюры Вашчанкі, гартаеш скарынінскія першадрукі або зборнікі Багушэвіча, учытваешся ў паэзію Купалы або Багдановіча, заўсёды цябе ахоплівае неадольная цікавасць: а якімі былі яны, гэтыя людзі, чыімі рукамі ствараліся такія скарбы?
Вось здорава было б сесці ў машыну часу і апынуцца ў тым стагоддзі, у якім нам пажадаецца. Стаць, напрыклад, сведкам, як друкуе свайго «Апостала» Скарына або піша «Мужыцкую праўду» Каліноўскі. Колькі загадак тады разгадалася б само сабой! Мы ведалі б, напрыклад, куды падзеўся куфар з рукапісамі Дуніна-Марцінкевіча і шкатулка з паперамі Багушэвіча. Беларуская літаратура папоўнілася б мноствам новых твораў, а гісторыкі ўзбагаціліся б безліччу невядомых сёння фактаў.
І ўсё ж нашы продкі не зніклі бясследна. Помнікі дойлідства і жывапісу, рукапісы і старадаўнія кнігі, народныя песні і казкі – вось тая машына часу, якая дазваляе нам адправіцца ў мінулае, каб ведаць, як жылі і што думалі нашы продкі.
(149 слоў)
Паводле А. Мальдзіса
Похожие статьи:
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Чортаў скарб
Пераказы → Скарбы нашай Радзімы
Ян Баршчэўскі → Паданне ад Севярына пра зямныя скарбы
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Мой скарб
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Скарб