Дваццацігадовы Алесь Дудар прыехаў у Полацк цягніком з Віцебска. На вакзале хлопец пачаў распытваць, як яму прайсці да рэдакцыі газеты, але яго беларускую мову не кожны разумеў. Нарэшце нейкая дзяўчына патлумачыла паэту, як дабрацца да рэдакцыі. Алесь Дудар меў накіраванне на працу ў полацкую акруговую газету.
У цягніку Алесь увесь час чуў беларускую мову. Большасць людзей па-беларуску абмяркоўвала віды на ўраджай, кошты на полацкім кірмашы, свае турботы і клопаты. Але як толькі ён ступіў на вакзальны перон у Полацку, мова нібыта адразу знікла.
Алесь зноў і зноў спрабаваў знайсці адказ на пытанне, чаму так адбываецца. Паэт звязваў будучыню роднай Беларусі з развіццём і пашырэннем роднай мовы. «Беларусі не хапае нацыянальнай культуры », – казаў сабе Алесь Дудар. Каб несці культуру ў народ, паэт і яго паплечнікі заснавалі літаратурную арганізацыю «Маладняк». Заснавальнікі «Маладняка» марылі пра стварэнне філіялаў літаратурнай арганізацыі ў кожным беларускім горадзе і нават у невялікіх мястэчках. Алесь Дудар якраз і прыбыў у Полацк як місіянер беларускай культуры.
(159 слоў)
Паводле А. Аркуша
Похожие статьи:
М → Мова мастацкай літаратуры
В → Вершаваная мова
Л → Літаратурная мова
Н → Няўласна-простая мова
А → Аўтарская мова