Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каля Нёмана

   Пачынала развідняцца. Прыбярэжныя кусты ўсё больш і больш вырысоўваліся, выплывалі з ранішняга змроку, святлелі і шырэй разгортваліся прыгожыя краявіды, поўныя радаснага спакою і маўклівага задумення.
   Дарога павярнула ўлева, шчыльней тулячыся да Нёмана, дзе ён апісваў вельмі зграбную луку. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часамі гэтыя гнёзды, заціснутыя ў разваліны стромкіх аголеных шпянёў, высока ўзнятых над зялёнаю каронаю дуба, што пачынаў сохнуць зверху, здаваліся нейкімі дзіўнымі падвескамі над дубамі.
   Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман забіраў управа, пралёгшы паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрастыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны, перамешаныя са старым лесам. I гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў, разгортваючы сваё цёмна-зялёнае крыло і ахопліваючы пясчанае поле. А над усім гэтым ляжалі цішыня і спакой раніцы.
(173 слова)

Паводле Я. Коласа.

Похожие статьи:

ПераказыСтаранная праца

ПераказыНа беразе Нёмана

ПераказыПразрыстая пара восені

ПераказыБерагам Нёмана

ПераказыГімн жыццю