Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На беразе Нёмана

   Паўднёвы бераг большай затокі пакрыты вечна жывым сасновым шумам.
   Хораша тут. Цяпер вось нізам сцелецца верас у румяным ранішнім святле, а над верасам густа высяцца гонкія сосны. Добра ўзняць галаву, загледзецца на іх шэра-зялёныя кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і высокіх аблокаў. Сосны гамоняць. Нібы расказваюць адну за адной чароўныя казкі маленства. Расказваюць нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць. Возера сёння маўчыць. Каля нізкага берага, чыста пясчанага ці парослага рэдзенькай травой, ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Чайкі гуляюць над люстранай вадою, пікіруючы на спажыву. Часам яны садзяцца на вільготны, вылізаны прылівам пясок.
   Далей на поўдзень відаць абрывісты бераг. Вада дні і ночы гадамі падточвае жоўтыя пласты пяску, які абсоўваецца, здрадліва агольваючы карэнне самых смелых соснаў, што густа выйшлі тут на край абрыву. Яны ў адчаі чапляюцца за абрыў, а потым усё ж такі падаюць.
(144 словы)

Паводле Я. Брыля

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСтаранная праца

Пераказы, дыктантыБерагам Нёмана

Пераказы, дыктантыПразрыстая пара восені

Пераказы, дыктантыКаля Нёмана

Пераказы, дыктантыГімн жыццю