Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Старанная праца

   Вясна красавалася: свяціла цёплае сонца, журчалі гаманлівыя ручаі, у небе над полем звінеў жаваранак, буслы заўзята рамантавалі гнёзды, у бары ў час вячэрняй зары пераклікалася мноства жаб. Гэты ласкавы веснавы напеў роднага краю навяваў цудоўны настрой, натхненне.
   Разгуляўся красавік: сонца прыпякала так, што з лясных снегавых запасаў пацяклі ручаі. Яны далучаліся да паводкі на палях і разам па разорах спяшаліся ў Нёман. Але ён і без іх быў ужо паўнюсенькі, выйшаў з берагоў, заняў лагчыны. На самым рэчышчы плынь была магутнай, імклівай, гаманлівай. Асаблівую моц яна паказвала там, дзе на павароце моцна трымаўся лазовы куст. Аб яго стукаліся памутнелыя воды. Нагнуць яны ніжнія галіны, штосьці скажуць ім, пусцяць пену, закруцяцца на месцы ніжэй куста, пакажуць сваю заліхвацкасць і кульнуцца ў глыбіню. Там ухопяць жоўтага пяску, выскачаць на паверхню, дабягуць да берага, адарвуць кавалак муравы, шпурнуць на плынь. Там, дзе дрэва падышло да Нёмана, каб паглядзецца ў люстэрка, вада падмые яго карані і паваліць у рэчышча.
   I так кожнай вясною імклівая нёманская плынь на берагах пакідае след сваёй стараннай працы.
(171 слова)

Паводле Я. Крамко.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБерагам Нёмана

Пераказы, дыктантыКаля Нёмана

Пераказы, дыктантыПразрыстая пара восені

Пераказы, дыктантыГімн жыццю

Пераказы, дыктантыНа беразе Нёмана