Хутка жніво. Каласіцца жыта. Кліча яно ўсіх да сябе. Дзіўнае жыта выдалася сёлета. Вялікія поўныя каласы звісаюць аж да самай зямлі. Вось-вось пасыпецца зерне на зямлю. Цяжка ветру зварухнуць каласы. Павольна плывуць па полі жытнёвыя хвалі. Раніцай узыходзіць сонца. Яго промні адбіваюцца ў гэтых хвалях. Разам з сонцам у поле выйшлі камбайны. Гэтыя хлебныя караблі плывуць па бяскрайнім моры жытнёвага кліна.
(63 словы)
Паводле П. Пестрака
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Хлеб
Пераказы, дыктанты → Прыпар
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Жыта, сосны і валуны
Пераказы, дыктанты → Бяскрайні прастор
Іван Пташнікаў → Іван Пташнікаў - Тры пуды жыта