У жнівеньскім лесе мы збіраем брусніцы. У нашых мясцінах гэта рэдкая ягада. Таму мы загадзя прыкмячаем бруснічныя мясцінкі. Растуць брусніцы звычайна на сонечных ускрайках бароў. Гэта ягады чырвонага колеру з бялюткімі бачкамі. Вісяць яны паміж цвёрдых зялёных лісцікаў. Іх гронкі апускаюцца да зямлі.
Пасля кожнага паходу маці варыць бруснічнае варэнне. Мы ласуемся пенкамі, завязваем слоікі, у сервант ставім. Так слоік за слоікам хаваецца ў серванце лета.
(67 слоў)
Паводле М. Янчанкі
Похожие статьи:
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Журавіны
Пераказы, дыктанты → У лесе летам
Пераказы, дыктанты → У ягады
Пераказы, дыктанты → Ягаднае лета
Пераказы, дыктанты → Збіральніцтва