Дарога павярнула ўлева, шчыльней тулячыся да прыгажуна Нёмана. Падыходзячы да лесу, той апісваў вельмі зграбную луку. Яна выглядала старасвецкім садам, у якім замест пладовых дрэў раслі разложыстыя, дуплястыя дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часам гэтыя гнёзды здаваліся нейкімі дзіўнымі падвескамі над дубамі.
Не даходячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман забіраў управа, пралёгшы бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы другі стаялі кучаравыя пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю карэння. За імі пачыналіся маладыя баравіны, перамешныя са старым лесам. З зялёнага мора маладога хвойніку то тут, то там высока ўзнімаліся парасоны-верхавіны хвой-старадрэвін. Яны, здавалася, аглядалі прасторы сваёй маладой змены, цешачыся і яе размахам, і сакавітай жыццёвасцю.
(126 слоў)
Паводле Я. Коласа.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гімн жыццю
Пераказы, дыктанты → Каля Нёмана
Пераказы, дыктанты → На беразе Нёмана
Пераказы, дыктанты → Празрыстая пара восені
Пераказы, дыктанты → Старанная праца