Гулкі жнівень на прасеках і ў лагчынах ажыны высыпаў.
Няма ягад прыгажэйшых за ажыны! Чырвона-чорныя, з таемным бурштынавым бляскам. Ажыны – ягады, якія за сябе пастаяць умеюць. Галінкі іх шыпамі пакрыты. На смак яны салодка-гаркавыя. Збіраць ажыны не толькі ўменне, але і цярпенне патрэбна. Так і хочацца галіну не рукамі, а чаравікамі прыгнуць.
У ціхім жнівеньскім лесе мы збіраем апошні падарунак лета – брусніцы. Брусніцы – у нашых мясцінах ягады рэдкія. Таму яшчэ загадзя, бываючы ў лесе, прыкмячаем мы бруснічныя мясцінкі. Звычайна на сонечных ускрайках бароў, вакол высечак. Ярка-чырноныя, з бялюткімі, не кранутымі сонцам бачкамі вісяць брусніцы паміж цвёрдых цёмна-зялёных лісцікаў. Гронкамі да самай зямлі.
(100 слоў)
Паводле М. Янчанкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Збіральніцтва
Пераказы, дыктанты → Ягаднае лета
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Журавіны
Пераказы, дыктанты → У лесе летам
Пераказы, дыктанты → У ягады