Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адмірал

   Адміралам называюць вялікага дзённага матыля. Размах яго крылаў дасягае шасці сантыметраў. Сваю назву матыль атрымаў за арыгінальную афарбоўку. Па яго пярэдніх аксамітавых крылах праходзіць чырвоная палоска. Яна нагадвае адміральскую стужку.
   Гэтага прыгажуна можна заўважыць каля лясных вадаёмаў. Ён любіць мокрыя мясціны з густымі зараснікамі. Тут матыль харчуецца салодкім сокам. Вусені адмірала жывуць на крапіве. Ужо летам з’яўляецца новае пакаленне.
   Апошнім часам насякомае трапляецца вельмі рэдка.
(66 слоў)

Паводле В. Гардзея

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМатылёк (Паводле У. Аляхновіча)

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Апалон

Пераказы, дыктантыМатылёк

Пераказы, дыктантыЦі прыляціць адмірал?

Пераказы, дыктантыЗахапленне прыгажосцю