Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Захапленне прыгажосцю

   Хлопчык ганяўся за матыльком. Матылёк быў вялікі, прыгожы. За свае дзесяць гадоў хлопчык такога матылька сустрэў упершыню, таму вельмі хацеў злавіць яго, пагуляць з ім, пацешыцца, а потым паказаць маці.
   Матылёк як бы дражніў малога: то высока ўзвіваўся ўгору, нібы іскра з вогнішча, то раптам садзіўся на якую-небудзь кветку.
   Хлапчук то прыпадаў да самай зямлі, заміраў і чуў, як усхвалявана трапечацца разагрэтае вясёлым паляваннем сэрца, то кідаўся на кветку з матыльком, сціскаў галоўку кветкі ў далонях, але ў самы апошні міг матылёк вырываўся ў неба.
   Горача свяціла сонца. Быў яркі летні поўдзень, з мяккімі белымі воблачкамі ў сінім небе, з лёгкім ветрыкам. Мясціна, дзе гулялі хлопчык з матыльком, знаходзілася на невысокай выспе, у самым сутоку дзвюх рэк. Якраз тут залатая ад сонца Свіслач улівалася ў срэбную ад сонца Бярэзіну. Чуўся плёскат вады. Лётала мноства прыгожых стракоз. Але матылёк быў адзін на цэлым свеце, і толькі за ім цікавалі карычневыя вочы хлапчука.
(151 слова)

Паводле Л. Дайнекі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМатылёк

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Апалон

Пераказы, дыктантыЦі прыляціць адмірал?

Пераказы, дыктантыМатылёк (Паводле У. Аляхновіча)