Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ці прыляціць адмірал?

   Такога прыгожага матылька Міхаська яшчэ не бачыў. Гэты прыгажун сеў на яблык і раскрыў свае крыльцы. Яны мелі акантоўку колеру страусавага пяра і дзве блакітныя плямы, якія нагадвалі вочы. На аксамітна-чорным фоне працягнулася чырвоная стужка.
   Міхаську вельмі захацелася злавіць матылька. Імклівым рухам хлопчык накінуў на яго сачок.
   – Што ты нарабіў, унучак! – ускрыкнуў дзядуля. – Гэта незвычайны матылёк. Яго называюць адмірал з-за яркай чырвонай стужкі на крыльцах. Гэта рэдкі від. Ён занесены ў Чырвоную кнігу.
   Дзядуля павярнуўся і пайшоў.
   Ноччу Міхаська не спаў. Перад вачыма стаяў адмірал. Хлопчыку захацелася мець чароўную палачку, каб ажывіць усіх матылькоў і адпусціць на волю. З вачэй пакаціліся слёзы.
   – Не плач, Міхаська, – пагладзіў яго дзядуля. – Ты зразумеў галоўнае: нікога нельга забіваць на гэтым свеце!
(120 слоў)

(Паводле А. Вашчанкі)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМатылёк (Паводле У. Аляхновіча)

Пераказы, дыктантыЗахапленне прыгажосцю

Пераказы, дыктантыМатылёк

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Апалон