Такога прыгожага матылька Міхаська яшчэ не бачыў. Гэты прыгажун сеў на яблык і раскрыў свае крыльцы. Яны мелі акантоўку колеру страусавага пяра і дзве блакітныя плямы, якія нагадвалі вочы. На аксамітна-чорным фоне працягнулася чырвоная стужка.
Міхаську вельмі захацелася злавіць матылька. Імклівым рухам хлопчык накінуў на яго сачок.
– Што ты нарабіў, унучак! – ускрыкнуў дзядуля. – Гэта незвычайны матылёк. Яго называюць адмірал з-за яркай чырвонай стужкі на крыльцах. Гэта рэдкі від. Ён занесены ў Чырвоную кнігу.
Дзядуля павярнуўся і пайшоў.
Ноччу Міхаська не спаў. Перад вачыма стаяў адмірал. Хлопчыку захацелася мець чароўную палачку, каб ажывіць усіх матылькоў і адпусціць на волю. З вачэй пакаціліся слёзы.
– Не плач, Міхаська, – пагладзіў яго дзядуля. – Ты зразумеў галоўнае: нікога нельга забіваць на гэтым свеце!
(120 слоў)
(Паводле А. Вашчанкі)
Похожие статьи:
Пераказы → Матылькі
Пераказы → Захапленне прыгажосцю
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Апалон
Пераказы → Матылёк (Паводле У. Аляхновіча)
Пераказы → Матылёк