Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Матылёк (Паводле У. Аляхновіча)

   Набліжаецца навальніца. Недзе далёка прагрымеў гром. Небасхіл стаў цёмна-ружовы. Вецер сціх. Нават самая тонкая галінка не хістаецца.
   Лётае на ўзлеску матылёк. Сеў на бліскуча-зялёны ліст, павёў крыльцамі, перабраў ножкамі. Не спадабалася тут – зноў затрапятаў над кветкамі.
   Наляцеў вецер, злосна засвістаў. Чорная хмара злосна закрыла сонца. Небасхіл разрэзалі трэшчыны маланак, задрыжала зямля.
   Тонка піскнуўшы, мільганула ў гушчар сініца, сігануў у карчы заяц. Ліса злосна адштурхнула лапай у нару лісянё.
   Лётае на ўзлеску матылёк. Заўважыў непадалёку пушынку і кінуўся насустрач ёй. Пушынка падскочыла вышэй. Дагнаў, стукнуў яе крылом, і пушынка паляцела ўніз. Яму дакорліва пракрычаў з кустоў дрозд. Але матылёк не звяртае на яго ўвагі. Склаўшы крыльцы, ён паляцеў уніз да блакітнай кветкі. Гэта пралеска.
   У гэты момант буйная кропля ўпала на крыльца. Матылёк страпянуўся, спрабуючы збавіцца ад яе. Кропля распаўзлася, напоўніла крыльца цяжарам. Матылёк упаў. На яго пасыпаліся новыя кроплі, прыбілі да зямлі.
   На ўзлеску шалясцеў дождж.
(125 слоў)

Паводле У. Аляхновіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЦі прыляціць адмірал?

Пераказы, дыктантыМатылёк

Пераказы, дыктантыЗахапленне прыгажосцю

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Апалон