Была ціхая летняя раніца. Сонца яшчэ не паспела забрацца высока і пералівалася мільёнамі агеньчыкаў у роснай мураве, на палянах, паблісквала на вільготным лісці бяроз, рассыпалася залацістымі плямамі праз лапкі галін, праз кучомістыя верхавіны хвой. І калі трапляла сонца на спелыя ягады маліны, яны гарэлі як камні-самацветы. І пах ад іх ішоў далёка-далёка, праз лес, праз балота, да самае лесавое дарогі. Ягады пахлі летам сонцам зялёнаю муравою палян, ды чым толькі яны не пахлі! Знай толькі адно: еш, не лянуйся! І Мішка [медзведзяня] стараўся. Спачатку абскубаў ягады лапай, еў, хапаўся, соп, набіваў повен рот малінай разам з лісцем, з маленькімі мурашкамі, з недаспелымі ягадамі. Калі ж наеўся, стаў больш пераборлівым: стаіць, прыглядаецца, самую спелую ягадзіну выглядае. Выгледзіць маліну, на якой сонца больш пераліваецца, і нацэліцца паважна языком, старанна зліжа ягадзіну і вочы прыжмурыць ад вялікага задавальнення.
Вялікі ласун быў Мішка!
(139 слоў)
Паводле М. Лынькова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Ягаднае лета
Пераказы, дыктанты → У ягады
Пераказы, дыктанты → У лесе летам
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Журавіны
Пераказы, дыктанты → Збіральніцтва