Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жніво

   Жніво. Ранне. Спелае жыта схіліла каласы. Блішчыць раса і буйнымі круглымі слязьмі капае і з коласа, і з тонкага залатога сцябла. Пахне свежасцю зямелька.
   Сям-там сінеюць чароўныя галоўкі ціхіх васількоў. Трыпутнікам і мышыным гарошкам парасла высока мяжа.
   Падзьме цёплы, і густы, і лёгкі ветрык – і ад жытняе сцяны льецца і плыве пах упрэлай палявой зямлі і мірнай непрыкметнай румянкі, сыплюцца ў сем колераў вясёлкі росныя перлы, дыхаючы ўгору духам цеплыні.
   Шырокая і далёкая жоўтая ніва! Там, пры далёкім лесе, у дымнай імгле, мусіць, канчаецца яна. Колецца пад нагамі яшчэ поўнае соку ржышча. Не хочацца думаць, што там, на ўзгорачку, на пясочку, ёсць і рэдзенькае, дробненькае жыта з малюсенькімі каласкамі. Сумна там. Затое ж надта хораша тут, дзе яно буйное, дзе яно густое! Канюшына зелянее патройнымі лісцікамі. Клякоча каваль-скакунец. Трымціць і снуе туды-сюды над жытам жоўценькая мятлушка.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБяскрайні прастор

Пераказы, дыктантыПрыпар

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Хлеб

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Жыта, сосны і валуны

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Тры пуды жыта