Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Апавяданні Янкі Брыля для дзяцей
Самыя першыя апавяданні Янкі Брыля для дзяцей вызначаюць суб'ектыўнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазіцыі маленькага чалавека. Для апавядальніка галоўнае не столькі ўзнаўленне жыццёвых падзей, колькі адлюстраванне ўражанняў маленькага чалавека ад іх. У апавяданнях праслежваецца і тэма адухаўленне прыроды.
У апавяданні «Ветэрынар» хлопчык расказвае пра тое, як бацькі шукалі рады ад ласіцы, што вельмі трывожыла іх Сіўку. Абхадзіўшы ўсіх шаптух, бацька вырашыў ехаць да ветэрынара, ды прывёз… козліка, які сваім пахам павінен быў напужаць нягодніцу. Ласіца ўрэшце адчапілася, козлік у хлопчыка стаў сябрам. Паілі козліка малаком, а хлопчык любіў падманьвацца з ім гэтай бутэлькай з малаком. Козлік панадзіўся ў грады ды ў суседскія, а яшчэ ў каморку лазіць па крупы ці хлеба пагрызці. Козлік пасябраваў з сабакам Жуком і аднойчы яны разам збеглі. Вярнуўся назад адзін Жук. Козліка знайшлі ў суседняй вёсцы. Калі прывялі ветэрынара дадому, то ён штурхнуў Жука рожкамі, нібыта крыўдуючы, што той яго дрэнна абараняў. Такія адносіны паміж жывёламі здзіўляюць людзей: «Ну, Лявон, - кажа мне дзядзька Паўлюк, наш сусед, - гэта ж, брат, казка, жывая казка!» І гэтымі словамі аўтар нібыта падкрэслівае здольнасць не толькі хлопчыка, але і дарослага чалавека бачыць у навакольным жыцці незвычайнае.
Апавяданне «Жыу-быў вожык» дае дзецям звесткі пра вожыка: чым ён харчуецца, які лад жыцця вядзе. Маленькі апавядальнік расказвае, як ён карміў вожыка малачком і яечкам, дзівіўся яго баязлівасці: той спачатку тупацеў толькі ноччу, а потым крыху прызвычаіўся. Але найбольш цікава было маленькаму назіраць, як лясны жыхар шукаў сабе сяброў. З цюцікам Мурзам ён не хацеў сам знацца, а вусаты кот Фядот і не глядзеў на Тупалу. Тады ён вырашыў падкаціцца да квактухі і яе куранят, бо зайздросна было глядзець на іх шчаслівае супольніцтва. І вось Тупала ноччу прымасціўся пад цёплым крылом курыцы і стаў ад радасці варушыцца. Курыца пакалолася і моцна клюнула вожыка. І вось бацька прапаноўвае выпусціць вожыка. Бацька і маці ў гэтым апавяданні паўстаюць як сапраўдныя педагогі. Яны далучаюць сына да разумення прыроды і разам з тым вучаць адносіцца да жывой істоты беражліва і спачувальна.
У апавяданні «Ліпа і клёнік» апавядальнік нібы глядзіць на свет вачыма маленькай дзяўчынкі Ліпы. Ёй пайшоў 5-ты год. У яе ёсць неразлучны сябар сабака Дзік. Як у кожнай дзяўчынкі у Ліпы ёсць радасці – пушыстая белая шубка, якую мама прывезла сваёй любай Снягурачцы з горада. А яшчэ ў яе ёсць клёнік, які яна сама пасадзіла. Яна за ім прыглядае за ім узімку. Дрэўцы баяцца марозу, зайца, які абдзіраў яблынькі. Калі дзяўчынка ведае ўжо, што школьнікі, папярэджаныя ёю, абвязалі дрэўцы саломай: яна бачыць клёнік, ён смяецца і плешча ў маленькія ладкі.
У апавяданні Янкі Брыля «Туга» маленькі хлопчык Юрка, якога бацькі павезлі на поўдзень сумуе па цётчынай вёсцы, па сястрычцы Ірачцы, сабаку Шарыку, кату Базылю і інш. Таму Юрка бунтуе, крычыць: - Я тут ждохну ў вас!...
У творчасці Янкі Брыля неаднаразова закранаецца праблема паміж роднымі і блізкімі. У апавяданні «Усмешка» аўтар расказвае пра дзяўчынку 5-6 гадоў, якая едзе па вясковай вуліцы на бычку. Толькі што прайшоў дождж, выглядвае сонца, красуецца вясёлка. Карціна асветлена любоўю бацькі да маленькай дачкі.
Унутраны свет дзіцяці Янка Брыль раскрывае не толькі ў шчаслівы бесклапотны час маленства яго сярод сямейнікаў, але і тады, калі не дзіця ўжо, а падлетак уваходзіць у дарослае працоўнае жыццё. У апавяданні «Лазунок» расказваецца пра 15-гадовага Міхася «Лазунка» - былога вучня рамесніцкай школы паліграфстаў, які першую ноч стаіць ля друкарскай машыны. Ён ганарыцца тым, што слова «Лазунок» будзе пастаўлена на палі аркуша, бо Міхась на сваёй смене лічыцца адказным за якасць друку. Якуб Колас адказвае за тое, як напісана кніга, а Міхась адказвае за тое, як яна надрукавана. Доўга ішоў хлопчык да гэтай радасці, праз усю вайну. Не скончыўшы чацвёртага класа ён з бацькам пайшоў у партызаны, перажыў блакаду, ледзь не папаў у печы Трасцянца, але пашчаслівіла ўцячы са смяротнага цягніка. Далей было вяртанне ў спаленую вёску. Потым прыйшлося прайсці 40 км, каб папасці ў рамесніцкую школу паліграфістаў у чужым незнаёмым горадзе. Вельмі важным у апавяданні з'яўляецца паэтызацыя стваральнай працы, якая прыносіць радасць і задавальненне, адчуванне сваёй значнасці і неабходнасці людзям.
Асоба маленькага чалавека, які праходзіць праз ваенныя выпрабаванні, стала тэмай многіх твораў Янкі Брыля розных перыядаў. Апавяданне «Зялёная школа» твор закранае адну з самых трагічных праблем таго часу – знішчэнне яўрэйскай нацыі. Апавядальнік праз адлюстраванне лёсу сям'і шаўца Айзіка Фунта здолеў паказаць самаахвярнасць тых простых беларускіх людзей, якія рызыкуючы ўласным жыццём, выратавалі ад жудаснай смерці не адно яўрэйскае дзіця. Маленькую Асю Фунт, апошняе сёмае дзіця беднай яўрэйскай сям'і схавала старая бабуля Зося. Трымала яе ў сябе колькі можна было, а потым, калі стала небяспечна, адвяла ў іншую сям'ю, разам з якой дзяўчынка і пала ў партызанскі атрад. Хлопчык Анатоль, маленькі партызан, паказвае Асе лясное жыццё-быццё. «Зялёную школу», якую зрабілі партызаны для дзяцей пад адкрытым небам. Школа, хоць сабе і ў страшэнныя часы, непакой за душы дзяцей, увага да іх будучыні. Асю Фунт знаходзіць яе бацька.
Похожие статьи:
Янка Брыль → Увесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая
Янка Брыль → Раман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча