Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Сунічкі

Каля поўнае крынічкі
Пахаваліся сунічкі
Пад сцяблінкі і лісты
I за ельнічак густы.

З раніцы да ночкі
Бомкаюць званочкі,
Галасочкам тонкім
Клічуць іх рамонкі.

Сойкі і сінічкі
Свішчуць: «Дзе сунічкі?»
I ўсю ноч крычыць сава:
«Я шукаю іх сама!»

Абазваліся сунічкі:
«Мы хаваемся, як знічкі,
Прыпадаем да зямлі,
Каб адразу не знайшлі,
Каб з травой і зеллем
Зайчыкі не з'елі.
Любім мы свае лясы,
Любім вашы галасы,
Хто не вельмі ганарыцца,
Нам павінен пакланіцца.
Калі схіліцца хоць раз,
Пад лістамі знойдзе нас».

I чырвоныя суніцы
Зніклі зноў, як чараўніцы.

 

Похожие статьи:

ПераказыСуніцы паспелі

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Суніцы

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Суніцы

ПераказыСуніцы (Паводле М. Слівы)

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Падзяка