Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Кандрат Крапіва - Саманадзейны конь

Кнопка отправить на печать

Вялікаму каню – вялікі хамут.
               Народная прыказка


Меў нейкі Селянін мізэрнага Каня –
З сабаку, можа, так, мо, з добрае шчаня.
Малому веліччу быць хочацца заўсёды, –
У мацеры-прыроды
Такі спрадвеку ўжо закон.
Так вось і гэты Конь...
Яно не ганьба хоць – сабе дабра жадаць,
Але ў Каня ўжо, як відаць,
Жаданне ў манію вялічча перайшло.
I стаў ён скардзіцца на ўсё сяло:
I «і-га-га!» і «і-го-го!» –
Хамут нібы не да яго.
– Я сам, – іржэ, – такі каніска,
А вось хамут дык жарабячы блізка –
Не засупоніўшы і то ён нават цесны:
Ні ўлезці мне ў яго, ні вылезці – хоць трэсні!
У горад Селянін прыехаў на кірмаш.
I вось убачыў тут асілак наш,
Што грузныя ламавікі
Пудоў па сто вязуць мукі.
– Ну вось цяпер ці бачыш ты, –
Пытае ён Гаспадара, –
Якія ў коней хамуты?
Табе б купіць даўно пара
Хоць трошкі большы для мяне,
I я б за іх цягнуў тады ўдвайне:
Не сто пудоў, а цэлых дзвесце.
Тут, каб Каню свайму давесці,
Што гэта глупства і мана,
Каб выгнаць, зноў жа, наравы
З дурной канёвай галавы,
Той гаспадар і просіць фурмана,
Каб ён у воз вялікі свой запрог яго каняку.
Фурман гатоў за пэўную падзяку, –
Асілак наш ужо ў вялікім хамуце.
Ахвоты той хамут хоць шмат яму паддаў,
Але тут здарыўся скандал:
Пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі,
I затрымаўся ён аж ледзь на жываце.
А тут яшчэ пракляты воз
I з месца не скрануць – як да зямлі прырос.
I просіць у бядзе наш дурань дапамогі.
З тае пары другога хамута
Не патрабуе Конь ніколі:
Свайго яму якраз даволі,
Хамут стаў – проста любата.

Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах –
Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах.

1927

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!