Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гістарызмы

   Гістарызмы – словы, якія абазначаюць прадметы, з'явы і паняцці, што з цягам часу выйшлі з ужытку («аршын», «грыўня», «дзіда», «камбед», «лікбез», «нарком», «нэп» і інш.). У адрозненне ад архаізмаў гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай мове, таму найчасцей выкарыстоўваюцца ў навуковай і мастацкай літаратуры для стварэння каларыту пэўнай эпохі, узнаўлення рэальных гістарычных абставін і мовы герояў: «Наслалі нам асаднікаў, жандараў і ўраднікаў, і іншае брыды» (Якуб Колас, «Панская ласка»), «На сценах віселі старыя чаканы, двухручныя мячы, кальчугі» (Уладзімір Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім»).