Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Архаізмы

   Архаізм (гр эч. archaios — старажытны) — моўная адзінка (слова, форма слова), якая выйшла з актыўнага ўжытку, але мае свае адпаведнікі: лемантар (буквар), персі — грудзі, ланіты — шчокі, глас — голас, жывот — жыццё, чарніца — манашка, кляса (клас) і г. д.
   Як і гістарызмы, архаізмы служаць для надання аповеду гістарычнага каларыту, але ў першую чаргу— асаблівай урачыстасці, прыўзнятасці: «К маёй галубцы ў мёдным уміленні // Туліліся і грэлі персі» — Янка Купала, «Яна і я»; «Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых» — Якуб Колас, «Сымон-музыка».

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.