Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гашма

   Гашма — верш у цюркскай паэзіі, што складаецца звычайна з пяці чатырохрадковых строфаў, у першай з якіх рыфмоўка (або рэдыф) перакрыжаваная, у астатніх — тры першыя радкі рыфмуюцца паміж сабой, а чацвёртыя звязаны рыфмай з апошнім радком першага чатырохрадкоўя.
   Прыклад гашмы з рэдыфам (праўда, укарочанай, трохстрофнай) — верш С. Панізніка «На ўсе вякі»:

 

Яшчэ адна вясна яго знайшла!
І вылятаюць салаўі са слоў Забэйды,
і выяўляецца Радзіма з-пад крыла
ашчадных і цярплівых сноў Забэйды.

Трымае сэрца бой, пакуль імчаць вятры,
вятрам жа не зблудзіць, пакуль жывуць сябры:
у сэрцы іх , як у азёры і бары,
ўрастуцца песні салаўёў Забэйды.

На ўсе вякі Зямлі — Радзіме песні жыць!
І будзе нашу памяць варушыць,
і снамі, салаўямі даражыць,
вянком купальскіх траў з палёў Забэйды.