Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэдыф

   Рэдыф – слова або (радзей) словазлучэнне, якое ў нязменным выглядзе паўтараецца ў вершаваных радках услед за канцавымі рыфмамі.
   Рэдыф надзвычай характэрны для ўсходняга верша, у прыватнасці для такой яго формы, як газэль. Сустракаецца і ў беларускай паэзіі. У асобных народных песнях гэта своеасаблівыя кароткія прыпевы пасля кожнага радка:

 

Хлопец здуру ажаніўся, божа ж мой!
Навек жонкай падавіўся, божа ж мой!
Ані міскі, ані лыжкі, божа ж мой!
Павесілі тры калыскі, божа ж мой!


   Рэдыф ужыў у сваёй «Песні» Францішак Багушэвіч:


Чаго бяжыш, мужычок?
– Паганяе мароз.
Чаму ляжыш, мужычок?
– Бо урадніка вёз.

Чаго ты п’еш, мужычок?
– Бо і хлеба не еў.
За што ты б’еш, мужычок?
– Бо і сам тое меў...

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.