Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гашма

   Гашма – верш у цюркскай паэзіі, што складаецца звычайна з пяці чатырохрадковых строфаў, у першай з якіх рыфмоўка (або рэдыф) перакрыжаваная, у астатніх – тры першыя радкі рыфмуюцца паміж сабой, а чацвёртыя звязаны рыфмай з апошнім радком першага чатырохрадкоўя.
   Прыклад гашмы з рэдыфам (праўда, укарочанай, трохстрофнай) – верш С. Панізніка «На ўсе вякі»:

 

Яшчэ адна вясна яго знайшла!
І вылятаюць салаўі са слоў Забэйды,
і выяўляецца Радзіма з-пад крыла
ашчадных і цярплівых сноў Забэйды.

Трымае сэрца бой, пакуль імчаць вятры,
вятрам жа не зблудзіць, пакуль жывуць сябры:
у сэрцы іх , як у азёры і бары,
ўрастуцца песні салаўёў Забэйды.

На ўсе вякі Зямлі – Радзіме песні жыць!
І будзе нашу памяць варушыць,
і снамі, салаўямі даражыць,
вянком купальскіх траў з палёў Забэйды.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.