Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вайсковыя песні

   Вайсковыя песні — жанравая разнавіднасць песні, тэматычна звязаная з вайсковым жыццём. Калісьці ў беларускім фальклоры шырока бытавалі казацкія, рэкруцкія, жаўнерскія песні, у якіх выяўляліся розныя настроі казакоў, рэкрутаў, салдат, звязаныя з воінскай службай, тугой па роднай хаце і каханай дзяўчыне, змаганнем з ворагамі і г. д. Пазней узніклі аўтарскія вайсковыя песні, разлічаныя на спяванне ў вайсковых шыхтах, на прывале, у канцэрце салдацкай самадзейнасці і інш.
   У 1920 г., падчас першых спробаў стварэння беларускага нацыянальнага войска, Янка Купала напісаў цыкл «Песень на ваяцкі лад», разлічаных на спяванне паводле народных мелодый («Будзь здарова, маці міла...», «Гэй, паехаў сын Даніла..., «Габруся ў жаўнерку ўзялі...», «Едзе Янка ў поле...» і інш.). Вось урывак адной з такіх песень:

Гэй, выходзь, бяда,
Гэй, выходзь, хто нам
Непрыяцель-вораг, —
Пачастуем так,
Што папомніш век,
Ды сатром на порах.
Знай, жаўнеры мы,
Выйшлі не на жарт
Біцца, ваяваці;
Знай, хавалі нас
Поле, бор і лог
Беларусі-маці!
(«Ой, вяду бяду...»)

Похожие статьи:

ППесня

ВВосеньскія песні

ВВясельныя песні

ВВалачобныя песні

Ян ЧачотЯн Чачот - Песні і балады