Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прырода – крыніца прыгажосці

   Гэтыя пранікнёныя радкі сталі своеасаблівай формулай праяўлення любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага з нас гэта зямля самая ласкавая і непаўторная. І дзе б мы ні апынуліся пазней, у якіх краінах ні пабывалі, мы заўсёды вяртаемся на радзіму свайго дзяцінства. Гэтыя знаёмыя з маленства мясціны – часцінка таго вялікага і святога, што мы называем словамі Айчына, Бацькаўшчына.
   Адвечная прыгажосць роднага краю, яго прырода апета Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам і іншымі беларускімі пісьменнікамі.
   Ад чалавека залежыць, ці будзе наша прырода такой жа не паўторнай і багатай, як сёння. Нам неабходна з адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага, зрабіць кожны куточак зямлі прыгажэйшым. Хараство прыроды павінна радаваць не толькі нас, але і нашых нашчадкаў. Прырода сёння не можа выстаяць перад нястрымным наступам тэхнікі. Яна патрабуе абароны. Абараніць прыроду – значыць абараніць жыццё, абараніць Радзіму.
(136 слоў)

Паводле В. Старычонка.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПостаці далёкай мінуўшчыны

Пераказы, дыктантыСлед на зямлі

Пераказы, дыктантыЕфрасіння Полацкая

Пераказы, дыктантыГімн маці

Пераказы, дыктантыРодная мова