Гэтыя пранікнёныя радкі сталі своеасаблівай формулай праяўлення любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага з нас гэта зямля самая ласкавая і непаўторная. І дзе б мы ні апынуліся пазней, у якіх краінах ні пабывалі, мы заўсёды вяртаемся на радзіму свайго дзяцінства. Гэтыя знаёмыя з маленства мясціны – часцінка таго вялікага і святога, што мы называем словамі Айчына, Бацькаўшчына.
Адвечная прыгажосць роднага краю, яго прырода апета Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам і іншымі беларускімі пісьменнікамі.
Ад чалавека залежыць, ці будзе наша прырода такой жа не паўторнай і багатай, як сёння. Нам неабходна з адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага, зрабіць кожны куточак зямлі прыгажэйшым. Хараство прыроды павінна радаваць не толькі нас, але і нашых нашчадкаў. Прырода сёння не можа выстаяць перад нястрымным наступам тэхнікі. Яна патрабуе абароны. Абараніць прыроду – значыць абараніць жыццё, абараніць Радзіму.
(136 слоў)
Паводле В. Старычонка.
Похожие статьи:
Пераказы → Гімн маці
Пераказы → Постаці далёкай мінуўшчыны
Пераказы → След на зямлі
Пераказы → Ефрасіння Полацкая
Пераказы → Родная мова