Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Крынічка

Варыянт 1 (129 слоў)

    Гэта крынічка частавала сваёй вадой яшчэ дзядоў і прадзедаў. Каля крынічкі кіпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любілі рабіць прыгожыя краскі. Другім хацелася паслухаць цікавую музыку, якую складалі дробненькія хвалькі, трэція блукалі тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе бліскучых хваль.
   Але крынічка была сціплая, такая сарамлівая, што нават не звяртала ўвагі на сябе і ніколечкі не ганарылася сабой. Цякла і цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сіла, нават і не думаючы пра тое, якую важную ролю аб’яднання жыцця выконвала яна. А тая гара, што дала ёй пачатак жыцця, пазірала на яе з любасцю і гордасцю маці.
   Часамі яе жоўтыя камяністыя схілы асвятляліся такой радасцю, такой усмешкай, што ўсім рабілася лёгка, добра, ціха, мірна.

 


 

Варыянт 2 (131 слова)

  Магчыма, вы і не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але ці так яно было, ці не так – спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынічка, напэўна, частавала сваёю вадою яшчэ нашых дзядоў. Яе вада – найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнікнення свету ходзяць над зямлёю такімі прыгожымі чародкамі. Яе беражкі – аксамітныя межы, з-пад гэтых аксамітаў ззяе золата жоўтых пяскоў.
   А тыя землі, што ляжалі побач! Колькі хараства, колькі мудрага задумення было ў іх!
   Не дзіва, што тут, каля крынічкі, кіпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта рабілі прыгожыя краскі. Другім хацелася паслухаць цікавую музыку, якую склалі дробненькія хвалі, скачучы з каменьчыка на каменьчык. Трэція блукалі тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе бліскучых хваль, чацвёртыя проста гарнуліся да іншых.

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНа беразе лясной крынічкі

Пераказы, дыктантыКрынічка

Пераказы, дыктантыГолас крынічкі

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Крынічка партызанская

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Аб чым пяе крынічка