Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зялёны востраў

   У сонечную летнюю пару, калі ўсё наваколле спавіта тонкай пялёнкай сіняватай смугі, мястэчка з пераезда здаецца надзвычай прыгожым. Атуленае садамі і прысадамі, яно ўяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву. Адзін толькі будынак выразна выдзяляецца на гэтым востраве – школа. Яе малочна-белы гмах вышэй хат і магазінаў, вышэй самых высокіх таполяў і ліп і таму міжволі прыцягвае ўвагу кожнага, хто дабіраецца да мястэчка.
   Год назад, калі Міця закончыў дзевяць класаў, бацька спытаў:
   – Што будзеш рабіць далей? Можа, хопіць навукі?
   – Пайду вучыцца далей, у інстытут. А летам гуляць не буду, паступлю ў рамонтнікі.
   Сцяпан з павагай зірнуў на старэйшага сына, худзенькага, шчупленькага, які разважаў так па-даросламу.
   Бацьку Міця сказаў праўду. А наогул, ён зацяты хлопец і сваімі планамі дзеліцца не з кожным. Магчыма, на яго характары пакінула свой след жыццё наводшыбе. Тым не менш ёсць у Міці сябры, і яны любяць прыходзіць у будку ці пад сасну. Сябруюць яны даўно і вучацца ў адной школе, дапамагаючы адзін аднаму ва ўсім.
(161 слова)

Паводле I. Навуменкі.

Похожие статьи:

БиографииІван Навуменка

Іван НавуменкаІван Навуменка - Новая хата

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вераніка

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

Іван НавуменкаІван Навуменка - Хлопцы самай вялікай вайны...