Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Іван Навуменка - Хлопцы самай вялікай вайны...

   Чытаць поўны змест апавядання "Хлопцы самай вялікай вайны..."

 

   Твор "Хлопцы самай вялікай вайны..." — споведзь удзельніка самай страшнай і "самай вялікай вайны", ледзь не адзінага ўцалелага героя з пакалення 1925 года нараджэння. Падзеі ў творы адбываюцца ў 1943 г., калі вайна ўжо адкацілася на захад, а былыя ўдзельнікі партызанскага руху прызваны ў дзеючую армію.
   У апавяданні шмат сцэн, якія пакідаюць незабыўныя ўражанні. Кранае сцэна шэсця калоны са станцыі Фаянсава, калі дрэнна апранутых, напалову галодных людзей, якія змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах, праклінаюць і абражаюць жанчыны: "Глядзі, ражку наеў, патрыёт..." Крыўднае слова: "Дэзерціры..." таксама незаслужана кідалі ім услед.
   Цяжкае ўражанне пакідае і апісанне лёсаў моладзі 1925 года нараджэння: "Стрыечны брат Адам загінуў ля Дняпра, калі абыходзілі Оршу, Пеця Герасімаў дайшоў аж да Гродна. Ля Нёмана яго цяжка параніла, і некалькі дзён ён яшчэ жыў..." Такі ж лёс напаткаў і іншых аднакласнікаў Віктара: "Васіль Міхальчук прапаў без вестак..." Заставалася надзея на вяртанне дадому Сашы Чарняўскага: "Ужо ва Усходняй Прусіі Віктар атрымаў ліст ад свайго аднакласніка Сашы Чарняўскага. Ліст ішоў усяго толькі тры дні. Саша быў побач. Віктар узрадаваўся, марыў аб тым, каб як-небудзь пабачыцца. Але хутка не стала вестак і ад Сашы..."
   Не пакідаюць абыякавым і сцэны жыцця ў запасным палку, мары пра ежу: "Віктару было шкада хлопцаў. Ён радаваўся, што яны хоць раз удосталь наядуцца..." Голад прымушае героя прадаць паддзёўку і куртку з бліскучым замком. За гэтыя грошы ён купіў пяць праснакоў і бутэльку малака. Галодны сам, ён падзяліў ежу з сябрамі.
   Завязка дзеяння — аповед пра Віктара Пасашку, які разам са сваімі сябрамі і аднакласнікамі едзе ў цяплушцы на захад на перападрыхтоўку перад адпраўкай на фронт.
   Кульмінацыя — шэсце калоны са станцыі Фаянсава пад праклёны жанчын-гандлярак.
   Развязка — вынік, ці фінал аповеду, які адначасова выступае пракляццем вайне: паранены пад Ленінградам Віктар узгадвае сваіх загінулых сяброў: "Вайна яшчэ не скончылася, а хлопцаў нараджэння дваццаць пятага года, з якімі разам хадзіў у школу і якія пайшлі на фронт, Віктар жывога ўжо не памятаў ніводнага".

Похожие статьи:

Іван НавуменкаІван Навуменка - Сасна пры дарозе

БиографииІван Навуменка

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вераніка

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

Іван НавуменкаІван Навуменка - Новая хата