Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Будзе хлеб

   Язэп ішоў краем замініраванага поля. Ён ведаў, што немцы расстаўляюць міны ў строгім парадку, але так, калі пойдзеш напрасткі, дык крокаў праз дзесяць-дваццаць абавязкова наступіш на міну. Адна думка непакоіла: трэба зрабіць так, каб ніхто не загінуў тут. Але што зрабіць? Жанчыны ўсё роўна прыйдуць жаць.
   Высокай сцяной уздымалася жыта. Тоўстыя, з чырванаватымі каленцамі сцёблы стаялі адзін пры адным. Здавалася, яны так і просяцца пад серп. Колькі хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш! А зжаць, відаць, не давядзецца. Тут прыхавалася смерць.
   Ён раптам убачыў міну і два вусікі, што тырчалі ў бакі. Затаіўшы дыханне, адкруціў дрот, з асцярогай зняў міну. Аднёс на ўзмежак. Вярнуўся, знайшоў яшчэ адну, пачаў знімаць. Потым перастаў лічыць. Страху не адчуваў: была цяжкая работа.
   Ад работы адарвалі жаночыя галасы. Жанчыны ішлі ланцужком. Убачылі Язэпа, спыніліся. «Не бойцеся, там чыста», – гукнуў ён.
   Жанчыны пачалі жаць.
(140 слоў)

Паводле А. Асіпенкі.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Пераказы, дыктантыПрыпар

Пераказы, дыктантыДоўгачаканае паведамленне