Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прыход вясны

   Раніцай падзьмуў паўднёвы вецер. Ён прынёс мяккую цяплынь і безліч забытых за зіму пахаў. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла густая блакітна-шэрая хмара. Яна заняла паўнеба і, нібы замарыўшыся, спынілася недзе над Данькавам.
   Ноччу секануў буйны цёплы дождж. У непрасветнай цемрадзі ён глуха лапатаў, сіпеў, растапляючы снег. Усё навокал набрыняла вадой і цеплынёй.
   А назаўтра, абмытыя дажджом, непрывычна чарнелі палі. За ноч снег нібы злізала. Усё навокал памаладзела. Лысы пагорак зелянеў маладой рунню, і канава на імшары таксама зелянела ад асакі, а вярба за ноч пажаўцела, бо набрынялыя пупышкі патрэскаліся і з іх здзіўлена пазіралі на свет жоўтыя коцікі.
   Дзень абяцаў быць цёплым, таму з самай раніцы не сядзелася ў хаце. Хацелася на прастор палёў.
   Я пайшоў на возера. Яно вабіла да сябе, і ўночы я часта сніў зялёны востраў ды сярэбраную месячную сцежку на вадзе.
   Дождж растапіў снег, і цяпер на лёдзе стаяла падсіненая вада. Лёгкі вецер гнаў па ёй дробныя хвалі. Праз возера бегла чорная дарога, якую размывала вада.
(166 слоў)

Паводле А. Асіпенкі.

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Пераказы, дыктантыАбуджэнне