Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Імпрэсія

   Імпрэсія (ад франц. іmpressіon – уражанне) – невялікі верш ці празаічны абразок, у аснове якога – першаснае, імгненнае, зменлівае ўражанне ад сузірання нейкага прадмета ці з’явы.
   Такія некаторыя вершы Янкі КупалыАдцвітанне», «Паязджане»), Максіма Багдановіча («...Набягае яно», «...Прывет табе, жыццё на волі! », творы з цыкла «Места»), Наталлі Арсенневай (вершаваныя цыклы «Малюнкі», «Настроі і мары»), Генадзя Бураўкіна («Снежная імпрэсія»), Янкі Сіпакова Імпрэсія»), І. Бабкова («Імпрэсія») і інш.
   Вось як выяўляецца ўражанне ад завеі ў аднайменным вершы-імпрэсіі Наталлі Арсенневай:

 

Мкне у месце,
мкне у полі,
беліць вочы белай беляй
гнеўна-спеўная завея,
б’ецца,
ўецца,
скача,
плача,
сыпкім снегам сее, вее,
не лякаецца няўдачай
гнеўна-спеўная завея!

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Імпрэсія

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.