Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чатырнаццацірадкoўе

   Чатырнаццацірадкoўе – страфа з чатырнаццаці вершарадоў.
   Да чатырнаццацірадкoўяў адносіцца анегінская страфа. Санет таксама мае чатырнаццаць вершарадоў. Такой страфой, якая сваёй архітэктонікай нагадвае санет, толькі не падзелены на катрэны і тэрцэты, Алесь Салавей напісаў паэму «На хуткіх крыллях вольнага Пегаса». Вось адзін з гэтых 25-і чатырнаццацірадкoўяў з рыфмоўкай АбАбАбАбВггВгВ:


Мінаюць дваццаць першыя угодкі
майго жыцця. Пакуль яшчэ не стар –
усё, што я набыў за час кароткі,
што маю – пакладу на свай алтар.
Для вас, сябры мае і аднагодкі,
народзе мой, крывіцкі мой абшар,
нашчадкі прышлага, былога продкі,
я прысвячаю слоў сардэчных дар.
Дармо, што вас не бачу гэтым часам,
дармо, што есць мяне чужыны золь,
грызе душу цяжкой разлукі моль, –
знясу усё – і зло, і перагасы,
да вас прымчу слоў гэтых хлеб і соль
на хуткіх крыллях вольнага Пегаса.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.