Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Архітэктоніка
Архітэктоніка (ад грэч. architektonike — будаўнічае мастацтва, архітэктура) — у дачыненні да літаратуры азначае будову мастацкага твора, узаемасувязь састаўных частак і элементаў твора, напрыклад, некалькіх сюжэтных ліній, пазасюжэтных элементаў (лірычных адступленняў, уставак і г. д.).
У адрозненне ад кампазіцыі архітэктоніка звычайна падразумявае знешнюю структуру твора, у тым ліку падзел на часткі, раздзелы, строфы і г. д.