Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Фразеалагізм

   Фразеалагізм (ад грэч. phraseos — выраз, зварот і logos — слова)— словазлучэнне ці сказ, у якім словы неадлучна звязаны між сабой і ўтвараюць адзінае ўстойлівае сэнсавае цэлае (светлая галава, без цара ў галаве, задраўшы галаву (бегчы), махнуць рукой, ні даць ні ўстаць, чым хата багата тым рада, жыццё пражыць — не поле перайсці, валачыў воўк, павалакуць і воўка і г. д.).
   Як правіла, фразеалагізмы ствараюцца і бытуюць у нацыянальнай мове на працягу вякоў, ніхто не ведае, хто іх упершыню пусціў у свет. Да іх адносяцца ідыёмы, прыказкі і прымаўкі.
   Аднак тады, калі слоўнае мастацтва атрымала магчымасць замацавацца ў пісьмовай форме і тэксты сталі тыражавацца, аўтарства многіх фразеалагізмаў стала вядомым. Пісьменніцкія фразеалагізмы атрымалі назву крылатых выслоўяў (афарызмаў).
   Фразеалагізмы шырока ўжываюцца ў паэзіі з рознымі мастацкімі мэтамі (у прыватнасці, зваротная метафарызацыя), паэты самі нярэдка з'яўляюцца іх стваральнікамі (людзьмі звацца — Янка Купала, няма таго, што раньш было — Максім Багдановіч, плячысты на жывот; дыпламаваны баран — Кандрат Крапіва і інш).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.