Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэдакцыя

   Рэдакцыя – тэкст, які ўзнікае ў выніку пераробкі якога-небудзь твора.
   Ёсць розныя рэдакцыі летапісаў, якія ўзніклі ў выніку перапісвання гэтых твораў рознымі людзьмі, а таксама рэдакцыі ананімных твораў, якія распаўсюджваюцца ў многіх спісах. Так, паэма «Тарас на Парнасе» мае звыш 20-і рэдакцый – варыянтаў, якія істотна адрозніваюцца адзін ад другога ў стылі, нават у трактоўцы вобразаў.
   Рэдакцыяй называецца таксама новы ці часткова зменены тэкст, што ўзнікае ў выніку аўтарскай пераапрацоўкі мастацкага твора. Пры гэтым маюцца на ўвазе чарнавыя, гэта значыць прамежкавыя рэдакцыі твора. Але аўтар можа перарабіць і ўжо надрукаваны твор. Так, напрыклад, існуе дзве рэдакцыі паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.