Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прататып

   Прататып (гр. prototypon), або правобраз - рэальная асоба, рысы характару, жыццё або асобныя ўчынкі якой паслужылі пісьменніку асновай для створанага ім вобраза літаратурнага.
   Ніколі вобраз і прататып не супадаюць цалкам, нават тады, калі прататып нейкага вобраза-персанажа з'яўляецца сам пісьменнік (Андрэй Лабановіч у трылогіі Якуба Коласа "На ростанях", Алесь Руневіч у рамане Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды" і гэтак далей). Разыходжанні паміж прататыпам і вобразам прадвызначаюцца законамі мастацкай тыпізацыі, розніцаю паміж мастацкім праўдападабенствам і жыццёвай праўдаю. Гэта добра відаць з твораў ня гістарычную тэматыку ("Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча, "Меч князя Вячкі" Леаніда Дайнекі, "Пагоня на Грунвальд" К. Тарасава, "Крыж міласэрнасці" В. Коўтун і інш.). У той жа час наяўнасць прататыпа нярэдка дапамагае пісьменніку ў выбары асноўных рыс характару, падборы яскравых дэталяў і г. д.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.