Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паданне

   Паданне – вуснае празаічнае народнае апавяданне, у якім ад імя сведкі або ўдзельніка падзей расказваецца пра розныя цікавыя жыццёвыя з’явы, падзеі або пра выдатных людзей, іх учынкі, подзвігі.
   Паданне па форме і зместу блізкае да легенды, аднак у адрозненне ад легенды яно пазбаўлена фантастычнага, чарадзейнага элемента.
   Многія паданні сталі асновай для стварэння літаратурных твораў (раннія паэмы Янкі Купалы «Нікому», «Адплата кахання», «Зімою»), асобныя з іх у перапрацаваным выглядзе ўводзяцца ў тэкст літаратурных твораў, напрыклад у другой частцы трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (аповесць «У глыбі Палесся») прыводзіцца паданне пра Яшукову гару.

Похожие статьи:

ЛЛегенда

Пераказы, дыктантыЗапаветны куточак

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.