Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Легенда

   Легенда (лац. legenda - вартае прачытання) - невялікае фальклорнае або літаратурнае апавяданне, у аснове якога ляжыць аповед пра нейкую незвычайную падзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека.
   Літаратурныя легенды - гэта, як правіла, літаратурныя апрацоўкі народных пераказаў. Так, паданне пра двух братоў-разбойнікаў, якія закахаліся ў адну і тую ж дзяўчыну, лягло ў аснову вершаванай легенды Янкі Купалы "Два браты". У аснове вершаванай легенды Максіма Танка "Іван-ды-Мар'я" - таксама народнае гераічнае паданне.
   Часам, аднак, народныя паданні пад пяром пісьменніка перарастаюць межы звычайных легенд. У прыватнасці народная легенда пра разбойніка Машэку склала сюжэтную аснову вядомай рамантычнай паэмы Янкі Купалы "Магіла льва". Тое ж можна сказаць і пра яго паэмы "Бандароўна", "Курган", якія, нягледзячы на іх выразны народна-легендарны характар, нельга аднесці да звычайных вершаваных легенд.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЗапаветны куточак

Пераказы, дыктантыЛегенда пра Нёман

Пераказы, дыктантыПяро жар-птушкі

ППаданне

Пераказы, дыктантыМашэка