Манарым (ад франц. monorіme — адна рыфма) — верш, радкі якога яднаюцца адной рыфмай. Шырока распаўсюджаны ва ўсходняй паэзіі, дзе адна рыфма нярэдка паўтараецца ці ва ўсім творы, ці ў асобных строфах (шаіры, мусаба, мусаман і інш.)
Ва ўсходнеславянскай паэзіі манарым найбольш вядомы як сатырычны і гумарыстычны верш («Чаго баіцца немец?» Пімена Панчанкі, «Лірычны жарт» С. Ліхадзіеўскага), але сустракаецца і як лірычны:
Хоць, здаецца, той лясок невысок,
А які бруіць бярозавы сок,
Пад крушынавым кустом муражок
І лагодны духмяны цянёк,
Як зязюленькі звініць галасок,
Як тут добра сустракацца у змрок —
Хоць, здаецца, той лясок невысок.
(Максім Танк. «Лясок»)
Манарымам часам з’яўляецца асобная частка буйнога твора. Так, даволі рэдкім відам манарыма (з рэдыфам) пачынаецца«Паэма мора» Анатоля Вярцінскага:
Што будзем рабіць з табой, мая змора?
Да мора!
Адкуль жураўліная гэта пакора?
Да мора!
Душа захацела марскога прастору...
Да мора!
Лета прайшло, а другое не скора...
Да мора!
Сябры і сям’яне, не трэба дакору!
Да мора!
Як быццам там іншыя шчасце і гора...
Да мора!
Похожие статьи:
М → Манарыфма