Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віланэль

   Віланэля (віланэль) (італ. vіllanella, ад лац. vіllanus – сялянскі, вясковы), – лірычны верш, які складаецца звычайна з шасці тэрцэтаў, цесна звязаных паўтарэннем асобных радкоў і скразной рыфмай. Сярэднія радкі ўсіх трохрадкоўяў віланэлі рыфмуюцца паміж сабой. Пачатковы і заключны радкі першага трохрадкоўя (дарэчы, таксама звязаныя рыфмай) папераменна паўтараюцца ва ўсіх наступных тэрцэтах (на месцы трэцяга радка). Завяршае віланэль трэці радок першага тэрцэта.
   Узнік гэты верш у XV ст. у італьянскай народнай паэзіі, затым пашырыўся ў Францыі, з XІX ст. – у Англіі і некаторых іншых краінах. Прыклад віланэлі ў рускай паэзіі пакінуў В. Брусаў («Всё это было сон мгновенный»).
   Першую беларускую віланэль напісаў Міхась КавыльВілянэль», 1957). Удалая віланэль належыць Рыгору КрушынуВілянэль» – у зборніку «Сны і мары», 1975).
   Ужо ў наш час віланэль напісалі С. Панізнік («Дзень развітання»), С. Кавалёў («Віланела»), Эдуард АкулінВіланэль») і інш.

Похожие статьи:

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Вілянэль

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Віланэль

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Вілянэль

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.