Цёплы спеў віяланчэлі,
Струнаў ціхі перазвон...
Ласкі-пешчы загучэлі.
Вобраз твой – у акварэлі.
Перадаў мне патэфон
Цёплы спеў віяланчэлі.
Гукі ў стройнасці мякчэлі,
Віўся з альтам барытон –
Ласкі-пешчы загучэлі.
Мае вочы заблішчэлі,
Як пачуў я дзіўны звон,
Цёплы спеў віяланчэлі.
А ў душы маёй ярчэлі
I валошка, і рамон.
Ласкі-пешчы загучэлі.
Можа ў гэтай віланэлі
Звяжа нас з табою кон –
Цёплы спеў віяланчэлі...
Ласкі-пешчы загучэлі.
Похожие статьи:
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Чалавек
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Секстына
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Крушына
Биографии → Рыгор Крушына
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Тэрцыны