Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Акулін - Віланэль

Забытых гусляў гукі.
Салодкі напамін.
Плылі стамлёна рукі.

Над безданню разлукі
зацвіў зімой язмін.
Забытых гусляў гукі.

Гучалі без прынукі
у квецені галін.
Плылі стамлёна рукі.

З гадамі сэрца мукі
гарчэюць, як палын.
Забытых гусляў гукі.

Плывуць стамлёна рукі...

 

Похожие статьи:

Эдуард АкулінТворчасць Эдуарда Акуліна

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Вілянэль

ВВіланэль

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Вілянэль

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Журавіны бяруць жанчыны...