Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Выдавецкая справа

   Выдавецкая справа - культурная і вытворчая дзейнасць, звязаная з падрыхтоўкай да друку, выпускам і распаўсюджваннем розных выданняў.
   Да сярэдзіны XV ст., да вынаходніцтва друкавання I. Гутэнбергам, існавалі толькі рукапісныя тэксты, у тым ліку кнігі. Першая беларуская друкаваная кніга з'явілася 6 жніўня 1517 г. Гэта быў "Псалтыр", выдадзены Францыскам Скарынам у Празе. Пасля гэтага ў 1517-1519 гг. ён надрукаваў яшчэ 22 кнігі "Бібліі" ва ўласным перакладзе на старабеларускую мову царкоўнай рэдакцыі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі, ілюстрацыямі. Выданнем кніг займаліся друкарні – прадпрыемствы са спецыяльным друкарскім абсталяваннем. У ХІХ ст. функцыі друкарняў звяліся да тэхнічнай працы па выпуску выданняў, творчая ж праца па падрыхтоўцы іх да друку сканцэнтравалася ў асобных установах – выдавецтвах.
   Што да распаўсюджання выданняў, то ім найперш займаюцца такія структуры, як кнігагандаль з цэлай сістэмай спецыялізаваных магазінаў – кнігарняў (рэалізуюць асобныя выданні, праводзяць падпіску на падпісныя выданні), а таксама агенцтва Белдрук – праз сістэму кіёскаў (рэалізуюць у асноўным перыядычныя выданні).

Похожие статьи:

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Слова і справа

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.