Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Апалог

   Апалог (ад грэч. apologos – апавяданне) – прытча, блізкае да байкі кароткае павучальнае апавяданне, пабудаванае на алегорыі.
   Узнікла ў старажытныя часы ва ўсходніх літаратурах (у індыйскай літаратуры зборнік «Панчатантра»). Можа выступаць як асобны твор і як устаўка ў іншае разгорнутае апавяданне ці аповесць, раман, паэму.
   Сустракаецца ў паэмах Якуба Коласа «Сымон-музыка», «Рыбакова хата»:

 

Пытае вецер у раслінак:
– Чаму зіма вас не ўзяла? –
I кажуць тысячы былінак:
– Мы ад зямельнага цяпла! –
Пытае холад у крыніцы:
– Чаму цябе я не спыніў?
Яму адказвае вадзіца:
– 3 зямлі струменіць мой разліў.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.