Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мінулае вучыць нас, як жыць сёння (па творах Яна Баршчэўскага)

   Літаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскі пачаў у Полацкай калегіі паэмамі "Пояс Венеры" і "Псіхея", вытрыманымі ў стылі польскага класіцызму. Твораў, напісаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" і "Гарэліца", а таксама паэма "Рабункі мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г.  Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазіцыі, ім не адмовіш у лірызме і пэўнай сатырычнай скіраванасці. Так, у вершы "Дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзіі на панскасць, а ў вершы "Гарэліца" – п’яніцу за празмерную прыхільнасць да "зялёнага змія".
   Пад уплывам пісьменнікаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскі пачаў апрацоўваць беларускія паданні, легенды, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, у выніку чаго была напісана "кніга сэрцаў і характараў людскіх" "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, які параўноўваюць з цыклам "Тысяча і адна ноч", пісьменнік абгрунтаваў думку пра самабытнасць, веліч і духоўнае багацце беларускага народа.
   Скразным вобразам, які аб’ядноўвае твор у адзінае мастацкае цэлае, з’яўляецца шляхціц Завальня. Ён гасцінна сустракае ўсіх падарожных, шчодра частуе іх, уважліва слухае жыццёвыя гісторыі і казкі. З такіх гісторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сівоху, сляпога Францішка, паляўнічага Сямёна і іншых герояў, якія аказваюцца ў самых розных і неверагодных жыццёвых сітуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сіл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гінуць... ("Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем", "Вужыная карона", "Зухаватыя ўчынкі", "Вогненныя духі").
   Фантастычныя апавяданні Я. Баршчэўскага, адметныя і непаўторныя, звязаны з "духам і паэзіяй народа". Яны насычаны афарызмамі, трапнымі выслоўямі і параўнаннямі: "Хто вучыцца, той павінен пра ўсё ведаць"; "Помстаю не супакоіш пакуты"; "Чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы"; "Якая карысць спрачацца з людзьмі, якія маюць абмежаваныя веды і пачуцці?"; "Перасаджваць дубы – найвялікшае няшчасце". У іх сцвярджаюцца вечныя ісціны чалавечага быцця: міласэрнасць, дабрыня, вернасць, уседаравальнасць, любоў да бліжняга і роднай зямлі. Праз сістэму выяўленчых сродкаў і на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сімвалічны і непаўторны вобраз Плачкі-Беларусі і яе пакутніцкага лёсу.

 

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Назначэнне фантастычнага ў творах Яна Баршчэўскага. Адметнасць алегорыі

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Цэнтральная праблема «Шляхціца Завальні...»

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Ян БаршчэўскіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Сэнс назвы твора