Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зухаватыя ўчынкі (Шляхціц Завальня...)

   У набожнага і заможнага Антона не было сваіх дзяцей, і ўзяў ён дзіця немаведама ад якіх бацькоў. Гадаваў яго, як сваё роднае, але Васіль быў вялікі гультай і свавольнік. Скардзіліся на яго людзі, але Антон любіў яго, патураў яму ва ўсім, а той рос і рабіўся ўсё горшы і задзірлівейшы.  

   Аднойчы на паншчыне людзі пабачылі дзівосы нечуваныя. Лясун, галавою вышэйшы за хвоі, пераганяў з аднаго лесу ў другі велізарныя чароды вавёрак, зайцоў ды іншых звяроў, а за імі, засцячы сонца, — цецерукі, курапаткі ды іншае птаства. Раптам Лясун ператварыўся ў карузліка, і адразу ж з поля і лугоў паднялася жамяра, быццам чорная хмара закрыла ваколіцу.  

   Усе знямелі, а зухаваты Васіль падняў камень і шпурнуў у Лесуна. Той закрычаў страшным голасам, што аж лістота пасыпалася з дрэў.  

   Усіх ахапіў неспакой, а старыя людзі казалі, што зухаватасць наводзіць няшчасці. Выгараць тут лясы і пушчы, будзе паморак на жывёлу, але і Васілю гэта беспакарана не пройдзе. Васіль жа толькі рагатаў ад гордасці за свой учынак. Антон засмуціўся, калі пра ўсё дачуўся.  

   Другі выпадак быў яшчэ страшнейшы. Людзі бачылі, як ішоў накшталт слупа віхор, падымаючы ўгору ўсё, што яму траплялася.  

   Васіль падбег да слупа і, працягваючы яму руку, крыкнуў: «Здарова, браце!» А з клубоў пылу падае яму нехта чорную, як вугаль, руку. Зразумелі ўсе, што ён запанібрата з духам праклятым.  

   Яшчэ больш засмуціўся Антон, але імкнуўся выправіць сына, змушаў хадзіць у касцёл. Васіль жа з усяго смяяўся, усімі пагарджаў, а час бавіў у карчме. Нарэшце вырашыў ажаніцца, але ўсе яму адмаўлялі, бо слава пра яго прыгоды і злосць разышлася далёка. Аб'явіў Васіль усім. што сам нагледзеў сабе нявесту — Арыніну дачку Алюту. Антон не даў згоды на гэты шлюб, бо ўсе ведалі, што Арына — чараўніца. А што калі і дачка такой стане?  

   Пан дапамог Васілю, наперакор бацьку, ажаніцца з Алютай, але шчасця ім не было. На сваёй гаспадарцы быў Васіль надта нешчаслівы: ваўкі авечак толькі яго хапалі, ліса гусей перадушыла, згарэў дом і ўсё збожжа. Ад гора яшчэ часцей завітваў у карчму і зноў вярнуўся да зухаватых і бязбожных учынкаў.  

   Неяк апавясціў усім, што ідзе шукаць скарбаў да Змяінага Каменя. Пабожны Марцін з іх вёскі ўгаворваў Васіля:  

— Здароўе, пачцівая праца — гэта найдаражэйшы скарб для добрага чалавека. Дрэнна, калі хто шукае дапамогі ад нячысціка. Ты яшчэ малады, працуй, Бог дапаможа.

   Старыя людзі казалі, што некалі над іхнімі ваколіцамі ляцеў цмок, несучы золата грэшніку, які прадаў душу д'яблу. Але раскалолася неба, і цмок, выцяты промнем нябеснага святла, здранцвеў, ператварыўся ў камень. Скарбы на тым самым месцы самі закапаліся ў зямлю. Іх і пайшоў шукаць Васіль, але больш яго так ніхто і не бачыў.  

   Алюта вочы выплакала, Арына ж, гледзячы на слёзы і пакуты дачкі, заручылася з магілай. 

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Назначэнне фантастычнага ў творах Яна Баршчэўскага. Адметнасць алегорыі

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Цэнтральная праблема «Шляхціца Завальні...»

Ян БаршчэўскіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Сэнс назвы твора

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях