Шмат садоў у беларускіх вёсках. І ў кожным растуць якімаўкі. Яны нічым не адрозніваюцца ад звычайных антонавак. Чаму ж іх так назвалі?
Жыў некалі ў адной вёсцы стары садоўнік Якім. Вясковыя хлапчукі часта бегалі да яго. Дзядуля кожны раз частаваў іх духмянымі яблыкамі. Семачкі з яблыкаў дзеці садзілі каля плота. На парастках дзядуля рабіў прышчэпку антонаўкай. А потым раздаваў дрэўцы людзям. У знак удзячнасці старому Якіму называюць яблыкі якімаўкамі.
(70 слоў)
Паводле М. Янчанкі
Похожие статьи:
Пятрусь Макаль → Пятрусь Макаль - Смак яблыка
Пераказы, дыктанты → Саджанцы
Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Яблык
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Яблык
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Яблык